Прэм’ер Ізраілю Бэнэт сустрэўся з Пуціным у Маскве

Нафталі Бэнэт

Прэмʼер Ізраілю Нафталі Бэнэт знаходзіцца з візытам у Маскве, паведамляе Reuters.

Паводле Reuters, кіраўнік ізраільскага ўраду абмеркаваў з расейскім прэзыдэнтам сытуацыю ва Ўкраіне. Як паведамляе ізраільскае выданьне Jerusalem Post, сярод іншага абмяркоўвалася становішча ізраільскіх грамадзян і габрэйскіх абшчынаў ва Ўкраіне ў сувязі з вайной.

Паводле Jerusalem Post, пасьля сустрэчы з Пуціным, Бэнэт паведаміў пра яе вынікі прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму і накіроўваецца ў Нямеччыну на сустрэчу з канцлерам гэтай краіны Оляфам Шольцам.

Гэта быў першы візыт замежнага лідэра ў Маскву пасьля пачатку ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне, адзначае РБК.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: РФ будзе разглядаць спробы іншых краін устанавіць беспалётную зону над Украінай як удзел у ваенных дзеяньнях
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбудсмэн Украіны: з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 32 дзіцяці загінулі, 70 параненыя