«Мы ня зьехалі і будзем тут, разам з вамі, у гэтыя цяжкія часы. Мы займаемся валянтэрствам, пайшлі ў тэрытарыяльную абарону і ў патрульную службу, працуем на фронце інфармацыйнай вайны», — адзначылі беларусы ў сваім відэазвароце да ўкраінцаў.
Беларусы таксама паведамілі, што здаюць кроў і зьбіраюць лекі, рэчы і грошы для ўкраінскай арміі, вяжуць маскавалныя сеткі і разьліваюць «бандэраўскія смузі».
«Мы тут, мы з вамі — і гатовыя адбіваць наступ ворага», — падкрэсьлілі грамадзяне Беларусі.
Беларусы расказваюць украінцам, што вымушаны былі ўцякаць ва Ўкраіну, бо ім пагражала крымінальная адказнасьць за барацьбу з рэжымам Лукашэнкі. Яны выказалі ўдзячнасьць Украіне за прытулак і магчымасьць дыхаць вольным паветрам.
«Лукашэнка не прадстаўляе народ Беларусі. Лукашэнка не прэзыдэнт. Гэта ўзурпатар і пуцінская марыянэтка, якая прадстаўляе толькі сябе і сваю хеўру. Сапраўдныя беларусы — з украінцамі. Сапраўдныя беларусы — за Ўкраіну. Пуціну трэба, каб мы пасварыліся, але лукашэнкі і пуціны сыходзяць, а беларусам з украінцамі наканавана жыць побач доўгія вякі у сяброўстве і братэрстве. Разам назаўжды!»
«Мы — разам! Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне! Героям слава!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам не павінна быць сорамна». Беларускі рэжысэр прыехаў у Кіеў пасьля пачатку вайны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Украіна не здаецца, і мы не здамося!». Беларуская доктарка ў Адэсе пад выцьцё сырэнаў і гукі выбухаў лекуе хворых