У відэазвароце да Рады ААН Блінкен назваў дзеяньні Масквы на тэрыторыі суседняй дзяржавы жудасным парушэньнем правоў чалавека.
Кіраўнік Дзярждэпартамэнту таксама сказаў, што сусьветная супольнасьць павінна заклікаць Расею спыніць баявыя дзеяньні ў суседняй краіне.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў таксама ўдзельнічаў у мерапрыемстве па відэасувязі. У сваім выступленьні ён заявіў, што Расея зь нязьменнай павагай ставіцца да ўкраінскага народу і ня мае намеру ўшчамляць яго інтарэсы. Дзеяньні Крамля ў адносінах да суседняй дзяржавы ён назваў спыненьнем спробаў «часовых людзей, якія незаконна захапілі ўладу, здраджваць карэнным інтарэсам украінскага народу і праводзяць ва ўгоду Захаду курс на ператварэньне сваёй краіны ў „анты-Расею“ у якасьці сэнсу свайго існаваньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Праз авіяэмбарга Эўразьвязу Лаўроў ня змог трапіць у ААН у Жэнэве. Расея закрывае неба для эўрапейскіх краінПрадстаўнікі дзясяткаў краін падчас выступу Лаўрова ў знак пратэсту пакінулі залю паседжаньняў. Прадстаўніца Нямеччыны назвала сьцвярджэньні Лаўрова «цынічным скажэньнем фактаў».
Лаўроў плянаваў удзельнічаць у сустрэчы асабіста, але паездка была адменена праз закрыцьцё для расейскіх самалётаў паветранай прасторы Эўразьвязу. Кіраўнік эўрапейскага зьнешнепалітычнага ведамства Жузэп Бурэль раней казаў, што ЭЗ не забараняў Лаўрову ляцець па працы на паседжаньне Рады. У сваю чаргу прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што зварот да сакратарыяту ААН аб арганізацыі паездкі ня даў вынікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Роскомнадзор» прыгразіў «Вікіпэдыі» блякаваньнем за артыкул «Уварваньне Расеі ва Ўкраіну 2022»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Маскоўскую радыёстанцыю «Эхо Москвы» ўлады Расеі адключылі ад эфіру. Заблякавалі сайт ёй і тэлеканалу «Дождь»