Генасамблея ААН абмяркуе напад Расеі на Ўкраіну

Паседжаньне Рады бясьпекі ААН 25 лютага

Рада бясьпекі ААН падтрымала рэзалюцыю аб скліканьні экстранай спэцыяльнай сэсіі Генэральнай асамблеі з прычыны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Сэсія павінна адбыцца 28 лютага.

Галасаваньне рады, у якую ўваходзяць 15 чальцоў, было працэдурным, таму Расея не магла накласьці вета. Рашэньне аб скліканьні сэсіі Генэральнай асамблеі было прынята 11 галасамі «за». Расея прагаласавала супраць, а Кітай, Індыя і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты ўстрымаліся.

Сустрэча павінна даць усім 193 членам Генасамблеі права выказаць сваё меркаваньне аб нападзе Расеі на Ўкраіну.

25 лютага Расея наклала вета на рашэньне Рады бясьпекі аб перадачы рэзалюцыі супраць уварваньня Расеі ва Украіну на разгляд Генасамблеі.

26 лютага прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зьвярнуўся да генэральнага сакратара ААН з просьбай забраць у Расеі права голасу ў Савеце бясьпекі ААН.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызнаў, што Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Кіеў і Масква дамовіліся на перамовы. Хроніка вайны 27 лютага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна афіцыйна накіравала ў Міжнародны суд ААН у Гаазе пазоў супраць Расеі