У Горадні перакрылі адзін з асноўных мастоў праз дэфэкты канструкцый

Горадня, ілюстрацыйнае фота

У Горадні да 1 красавіка цалкам перакрыты адзін з асноўных мастоў мост празь Нёман — Румлёўскі. Былі выяленыя дэфэкты ў канструкцыях моста.

Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродно +» са спасылкай на генэральнага дырэктара гарадзенскай жыльлёва-камунальнай службы Дзьмітрыя Савашэвіча.

Паводле ягоных словаў, будзе праведзенае дадатковае абсьледаваньне моста, пасьля чаго будзе вырашана, якія працы трэба выканаць.

  • 8 студзеня ў Менску на Нямізе абвалілася пешаходная частка моста. Паводле афіцыйнай вэрсіі, прычынай здарэньня стала «стомленасьць» канструкцыі, уплыў на яе вібрацыі ад працы мэтро і частыя перапады тэмпэратуры паветра. СК завёў крымінальныя справы па факце абвальваньня моста на Нямізе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

МНС перакрыла Сьвіслач: на вадзе разводы ад нафтапрадуктаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Менш машын, больш зялёнай і пешаходнай зоны». Экспэрты пра тое, як магла б выглядаць Няміга бяз моста