На тэрыторыі Беларускага мэталюргічнага заводу загінуў работнік

Беларускі мэталюргічны завод. Ілюстрацыйнае фота

На тэрыторыі Беларускага мэталюргічнага заводу загінуў работнік арганізацыі, якая выконвае падрадныя работы на аб’екце «Рэканструкцыя ПГУ-3» (пылегазаўлоўныя ўстаноўкі).

Работнік аднаго з падразьдзяленьняў «Гомельтэхмантаж» сарваўся з вышыні. У прычынах здарэньня разьбіраецца камісія, праводзіцца праверка, паведамляе «Зеркало».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

БМЗ заклікаў Эўразьвяз ня ўводзіць эканамічныя санкцыі