Гэты дзень у гісторыі
1918 — была абвешчаная незалежная Літоўская Рэспубліка; гэты дзень адзначаецца ў Літве як дзяржаўнае сьвята — Дзень аднаўленьня дзяржаўнасьці.
1925 — пры Інбелкульце заснавалі бібліятэку, цяпер гэта Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры (Інбелкульт), 1922 год, Менск. Сядзяць зьлева направа: Я. Купала, А. Круталевіч, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, У. Чаржынскі, В. Шэмпель, М. Байкоў
1999 — у Беларусі пачаўся першы пасьля абвяшчэньня незалежнасьці перапіс насельніцтва.
У гэты дзень нарадзіліся
1895 — Францішак Кушаль, беларускі вайсковы і палітычны дзеяч, публіцыст.
1902 — Рыгор Мурашка, беларускі паэт.
1925 — Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.
Алесь Адамовіч, Іван Мележ, Іван Навуменка і Янка Брыль. Канец 1960-х гг.
1939 — Чэслаў Немэн, музыка і сьпявак, які нарадзіўся ў Беларусі.
Урачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнай шыльды, прысьвечанай польскаму музыку і кампазытару беларускага паходжаньня Чэславу Немэну, у Горадні. Горадня, 6 чэрвеня 2019 году
У памяці
1665 — Стэфан Чарнецкі, вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай.
1871 — Шаміль, імам, лідэр каўкаскіх горцаў, кіраўнік Паўночна-Каўкаскага імамату.
Імам Шаміль, карціна
1905 — Павал Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
1952 — Еўсьцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысэр.
Еўсьцігней Міровіч
1987 — Залман Гарэлік, беларускі геоляг, арганізатар геалягічнае службы Беларусі.