«Прадаецца referendum.by. Саступлю правы на дамэн таму, хто прапануе большую суму, пры ўмове пералічэньня аплаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных. Прапанова актуальная да 14 лютага», — напісаў Юрась Губарэвіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Раней сайт referendum.by падтрымліваў кампанію «Народны рэфэрэндум».
Рэфэрэндум, які мае на мэце зьмяніць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, адбудзецца 27 лютага. Напярэдадні ўлады заблякавалі сайты zubr.media і xx2022.org — плятформы грамадзкага назіраньня за выбарамі і рэфэрэндумам.
Прадстаўнікі заходніх краін ня лічаць рэфэрэндум дэмакратычным і не прызнаюць Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі. У прыватнасьці, у ЗША заявілі, што правядзеньне галасаваньня па зьмяненьнях у Канстытуцыю ня здолее разьвязаць палітычны крызіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі плятформы грамадзкага назіраньня за рэфэрэндумам і выбарамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЦВК заявілі, што чальцам камісій на рэфэрэндуме пагражаюць, а вінаваты Захад ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У выбарчых камісіях ужо ёсьць нашыя людзі», – прадстаўнік Офісу Сьвятланы Ціханоўскай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мірныя перамены ці падрыхтоўка да супраціву? Відэадэбаты Кавалеўскага і Шчыгельскага