Ратавальнікі тушылі пажар на Мазырскім НПЗ

Мазырскі НПЗ, архіўнае фота

Уначы 28 студзеня ратавальнікі тушылі пажар на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, паведамляе Міністэрства надзвычайных спраў.

Каля 00:40 на лінію 101 паступіла паведамленьне «аб выхадзе дызэльнай тэхналягічнай фракцыі з наступным гарэньнем з прычыны разгермэтызацыі злучэньня трубаправоду». Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, астудзілі і абаранілі тэхналягічныя канструкцыі.

У 2:50 пажар быў ліквідаваны. Пацярпелых няма, тэхналягічны працэс не парушыўся. Прычына пажару і шкода вызначаюцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Маланка ледзь не спаліла НПЗ у Мазыры