Усіх мігрантаў неўзабаве затрымалі польскія вайскоўцы. Сярод іх грамадзяне азіяцкіх і афрыканскіх краін.
У ноч з 18 на 19 студзеня на беларуска-польскай мяжы адбыўся інцыдэнт з удзелам мігрантаў. 32 чалавекі дзейнічалі адной групай, разам зь беларускімі памежнікамі рвалі калючы дрот і кідалі камянямі ў польскія патрулі.
У выніку нелегальным мігрантам удалося прарвацца на тэрыторыю Эўразьвязу, але празь некалькі хвілін усіх затрымалі.
Сярод затрыманых грамадзяне чатырох краінаў: Турэччыны, Эрытрэі, Емэну і Эгіпту.
Агулам за мінулыя суткі 33 чалавекі спрабавалі парушыць польскую мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Турфірма проста падманула нас». Як маленькая беларуская кампанія рабіла бізнэс на мігрантах