Вялікая Брытанія зь лютага скасуе абавязковы тэст для вакцынаваных замежнікаў

Памежны кантроль у аэрапорце аднаго з гарадоў Вялікай Брытаніі

З наступнага месяца турысты змогуць уяжджаць у Вялікую Брытанію, толькі прадаставіўшы доказы вакцынацыі ад COVID-19 бяз тэсту на каранавірус пры ўезьдзе.

Пра скасаваньне абавязковага тэсту для цалкам вакцынаваных асоб паведамляе Reuters са спасылкай на газэту The Times.

Афіцыйна пра гэта заявіў міністар транспарту Вялікай Брытаніі Грант Шэпс паабяцаў адмяніць абавязковыя тэсты для цалкам прышчэпленых людзей у лютым. Канчатковае зацьверджаньне зьмяненьняў адбудзецца 26 студзеня.

Раней урад Францыі абвясьціў, што празь некалькі дзён адкрые свае межы для грамадзян Вялікай Брытаніі і скасуе абмежаваньні, якія дзейнічаюць са сьнежня з-за распаўсюджваньня новага штаму «Омікрон».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску рыхтуюцца да хвалі «дзіцячага і падлеткавага» заражэньня «Омікронам» са складанымі наступствамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекары здагадаліся, чаму «Омікрон» шкадуе нашы лёгкія
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сымптомы «Омікрону». 5 пытаньняў і адказаў