Дзень у гісторыі
1911 — Заснаваная Менская гарадзкая бібліятэка.
1918 — Разагнаны Ўсерасейскі ўстаноўчы сход.
Дэманстрацыя ў падтрымку Ўстаноўчага сходу, Петраград
1963 — Адбыўся першы выступ гурту The Beatles на тэлебачаньні.
1966 — Індзіра Гандзі стала трэцім прэм’ер-міністрам Індыі.
Індзіра Гандзі
1970 — Пуск першага тралейбуса ў Магілёве.
У гэты дзень нарадзіліся
1809 — Эдгар Алан По, амэрыканскі пісьменьнік.
Эдгар Алан По
1879 — Барыс Савінкаў, расейскі эсэр, лідэр антыбальшавіцкага змаганьня.
Барыс Савінкаў
1916 — Залман Капыскі, беларускі гісторык.
1931 — Натальля Паплаўская, беларуская мастачка.
1947 — Лешак Бальцаровіч, польскі палітык і эканаміст, «архітэктар» эканамічных рэформаў у посткамуністычнай Польшчы.
Лешак Бальцаровіч падчас выступу ў Менску, 2014
1972 — Сяргей Міхалок, беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор.
У памяці
1656 — Казімір Леў Сапега, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч ВКЛ.
1838 — Апалёнія Серакоўская, жонка аднаго зь лідэраў паўстаньня 1863 году Зыгмунта Серакоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гераіні 1863-га ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Графіня і сёстры1862 — Міхал Без-Карніловіч, вайсковы тапограф і статыстык, аўтар кнігі «Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя мясьціны ў Беларусі».
1944 — Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзеяч.
1969 — Ян Палах, студэнт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, які на знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславаччыны войскамі Варшаўскай дамовы 16 студзеня 1969 году абліў сябе бэнзінам і зьдзейсьніў самаспаленьне. Памёр праз 3 дні ў шпіталі. 25 студзеня пахаваньне Палаха на Альшанскіх могілках перарасло ў дэманстрацыю.
2013 — Юры Гумянюк, беларускі пісьменьнік.
Юры Гумянюк