Арыштаванага гаспадара бел-чырвона-белай хаты падманулі, каб ён спыніў галадоўку: нібыта зьнялі зь яго арышт 

Вёска Алёшча ля Полацку, хата Анатоля Каханчыка

З гаспадара бел-чырвона-белай хаты ля Полацку Анатоля Каханчыка не зьнялі адміністрацыйны арышт — яго могуць затрымаць у кожны момант.

Праваабаронцы «Вясны» даведаліся, што Анатоль Каханчык, гаспадар бел-чырвона-белай хаты, які цяпер ляжыць у шпіталі пасьля сухога галадаваньня, дагэтуль знаходзіцца пад адміністрацыйным арыштам.

Сам Анатоль учора пасьля шпіталізацыі паведаміў у фэйсбуку, што арышт зь яго нібыта зьнялі. Але выявілася, што арыштаванага гаспадара бел-чырвона-белай хаты проста падманулі, каб ён спыніў галадоўку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У фэйсбуку гаспадара бел-чырвона-белай хаты, які трымаў сухую галадоўку, зьявілася паведамленьне, што зь яго зьнялі арышт

Летась жыхар Полацку Анатоль Каханчык намаляваў на бацькоўскай хаце ў вёсцы Алёшча дзьве белыя і чырвоную палосы, а ў акне вывесіў «Пагоню». Пасьля гэтага пачаліся праблемы.

Анатоля Каханчыка затрымалі 20 сьнежня, калі ён прыйшоў па позьве ў міліцыю. Пагражалі крымінальнай справай, калі не перафарбуе дом. У выніку пакаралі 25-дзённым арыштам паводле арт. 24.23 КаАП.

Мужчына пяць дзён трымаў сухое галадаваньне і праз гэта трапіў у шпіталь, але нават там адмовіўся спыняць яго. Тады адміністрацыя ІЧУ паведаміла Анатолю, што афіцыйна зьняла зь яго арышт — толькі пасьля гэтага мужчына спыніў галадаваньне. Але выявілася, што арышту ніхто не здымаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гаспадар бел-чырвона-белай хаты ля Полацку, які трымаў сухую галадоўку, трапіў у шпіталь