«Там нашы ўсе жывуць, як яны могуць на нас нападаць». Што думаюць украінцы з прымежных раёнаў аб магчымым нападзе з боку Беларусі

Білбард на Чарнігаўшчыне, непрадалёк ад мяжы зь Беларусьсю і Расеяй, 10 лістапада 2021

Расея сканцэнтравала свае войскі каля межаў з Украінай. Экспэрты не выключаюць, што ў выпадку ваенных дзеяньняў адзін з удараў будзе нанесены з тэрыторыі Беларусі. Ня так даўно Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку ваеннага канфлікту Беларусь не застанецца ў баку і падтрымае Расею.

Журналісты «Настоящего Времени» спыталі ў жыхароў памежнай зь Беларусьсю Чарнігаўскай вобласьці, ці баяцца яны нападу зь беларускай тэрыторыі і як цяпер жыве рэгіён, у які зусім нядаўна прыязджалі многія беларусы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ўдвая паболела грамадзян, якія лічаць Беларусь варожай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты ў адносінах з Украінай