У Японіі ўспыхнуў пажар у шпіталі, загінулі мінімум 27 чалавек

Ілюстрацыйная выява

Амаль тры дзясяткі чалавек загінулі ў выніку пажару, які ўспыхнуў у клініцы японскага гораду Осака 17 сьнежня. Ратавальнікі і мэдыкі канстатавалі ў 27 чалавек «спыненьне сэрца і дыханьня», паведамляе японская тэлекампанія NHK.

Гэты тэрмін часта выкарыстоўваецца ў Японіі для афіцыйнага пацьверджаньня сьмерці.

Паліцыя расьсьледуе падазрэньне ў падпале будынка, паведамляе Kyodo News. Паведамляецца, што пажылы мужчына прынёс торбу, зь якой выцекла гаручая вадкасьць і загарэлася, паведамляюць мясцовыя СМІ. Лічыцца, што мужчына зьяўляўся пацыентам псыхіятрычнага аддзяленьня, разьмешчанага на чацьвёртым паверсе шматпавярховіка.

На відэа з NHK відаць, што з вокнаў чацьвёртага паверха выходзіць дым. Агонь патушылі выкліканыя пажарнікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускае слова 2021 году — ЧАБОР