Кубінца, які 30 гадоў жыў у Беларусі, выслалі за межы краіны

Your browser doesn’t support HTML5

Рабэрта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў. Пасьля высылкі зь Беларусі ён прыехаў у Маскву і расказаў журналістам, што адбывалася падчас яго зьняволеньня і пасьля.

Рабэрта Вальдэса Касануэву затрымалі летась 8 лістапада пасьля ўдзелу ў маршы. Мужчына жыў і працаваў у Беларусі 30 гадоў. Тут яго сям’я і трое дзяцей. Ён свабодна размаўляе па-расейску. Працаваў графічным дызайнэрам.

Ён звыш году правёў за кратамі, пакуль 10 сьнежня сёлета яго ня выслалі з краіны.