29 лістапада прэзыдэнт Украіны падпісаў указ, якім звольніў Аляксандра Руснака з пасады начальніка Дэпартамэнту контарвыведкі службы бясьпекі Ўкраіны.
Зяленскі прызначыў Руснака кіраўніком упраўленьня контарвыведкі СБУ ў верасьні 2019 году.
Днямі Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што атрымаў інфармацыю спэцслужбаў аб падрыхтоўцы 1-2 сьнежня дзяржаўнага перавароту, нібыта арганізаванага прадстаўнікамі Расеі і ўкраінскім мільярдэрам Рынатам Ахметавым. Украінскі прэзыдэнт мяркуе, што Рыната Ахметава «ўцягваюць у вайну супраць дзяржавы Ўкраіны».
Ахметаў назваў заявы аб сваёй датычнасьці да «перавароту» «поўнай хлусьнёй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заявіў, што расейцы плянуюць пераварот ва Ўкраіне пры дапамозе мільярдэра Ахметава