Грамадзяніна Польшчы падазраюць у арганізацыі шпіёнскай дзейнасьці на карысьць Расеі, паведамілі польскія спэцслужбы.
Паводле Агенцтва ўнутранай бясьпекі, 66-гадовы мужчына разам з хаўрусьнікам арганізоўваў і вёў шпіёнскую дзейнасьць на шкоду Польшчы.
Яго затрымалі 21 лістапада ў ваяводзтве, якое мяжуе з Калінінградзкай вобласьцю Расеі.
Большасьць матэрыялаў заведзенай супраць яго справы засакрэцілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад спэцыялістаў у кібэрбясьпецы: Беларусь ад 2016 году вядзе падрыўную дзейнасьць супраць краінаў NATO з Усходняй Эўропы