Белы дом: Байдэн мае намер удзельнічаць у выбарах 2024 году

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Белы дом заяўляе, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн плянуе ў 2024 годзе зноў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Прэс-сакратарка Джэн Псакі заявіла журналістам 22 лістапада: «Так. Гэта ягоны намер».

Яна абвясьціла пра гэта на прэзідэнцкім самалёце Air Force One, калі Байдэн ляцеў на імпрэзу ў гонар Дня дзякаваньня на вайсковай базе Форт-Брэг, штат Паўночная Караліна.

На мінулым тыдні 79-гадовы дэмакрат прайшоў першы мэдычны агляд пасьля ўступленьня на пасаду ў студзені 2021 году.

Лекары абвясьцілі, што ён можа працаваць у якасьці прэзыдэнта, дадаўшы, што ў яго цяжкая хада і пэрыядычныя праблемы з кашлем, зьвязаныя з кіслотным рэфлюксам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт ЗША занепакоены сытуацыяй на мяжы Беларусі

У апошнія месяцы рэйтынгі ўхваленьня Байдэна ўпалі, што прымусіла некаторых назіральнікаў задаць пытаньне, ці мае ён намер балятавацца на другі тэрмін. Прэзыдэнты ЗША абмежаваныя двума чатырохгадовымі тэрмінамі.

Дональд Трамп, 75-гадовы рэспубліканец, які пацярпеў паразу ад Байдэна на выбарах 2020 году, афіцыйна не абвясьціў, ці будзе ён зноў балятавацца.