Суды ў Беларусі працягваюць караць беларусаў за пратэсты, а сілавікі арыштоўваць з палітычных матываў. Свабода сочыць за падзеямі.
Суд над Валянцінам Аскіркам прайшоў 18 лістапада. Яго асудзілі за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў (арт. 24.23 Адміністрацыйнага кодэксу), паведаміў у фэйсбуку старшыня БСДП Ігар Барысаў.
Валянціна Аскірку затрымалі 16 лістапада. Яго забралі з заняткаў, якія ён вёў у прыватнай школе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 лістапада: 3 гады «хатняй хіміі» за камэнтар пра ўчастковага; аматара «памідораў са сьмятанай» асудзілі на 15 сутакВалянцін Аскірка 20 гадоў выкладаў фізыку ў Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце. Пасьля 9 жніўня 2020 году ён разам зь яшчэ сямю выкладчыкамі падпісаў заклік да галіновага абласнога прафсаюзу з патрабаваньнем прызнаць факт фальсыфікацыі выбараў і спыніць гвалт.
Пазьней Аскірку не працягнулі кантракт і нават забаранілі ўваходзіць у будынак унівэрсытэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, чаму Сьледчы камітэт адмовіў палітзьняволенай Залатар у завядзеньні справы на ГУБАЗіК за катаваньні