Адной з прычын цяперашняга міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і Польшчы стала тое, што Эўразьвяз прымаў у сябе каманды Сьвятланы Ціханоўскай і лідэра апазыцыі Вэнэсуэлы Хуана Гуайдо, заявіла прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава.
«Чаму яны (уцекачы) ідуць менавіта ў краіны ЭЗ? Акрамя грашовай дапамогі, акрамя тых праграм, рэпартажаў аб тым, як на працягу некалькіх гадоў краіны ЭЗ прымалі ўцекачоў у сябе, яны яшчэ арыентаваліся на вельмі цікавы сюжэт апошняга году. А менавіта — як Польшча, Літва, краіны Прыбалтыкі, Брусэль прымалі ў сябе людзей зь Беларусі, якія заяўлялі літаральна падобныя рэчы — што яны ня могуць больш знаходзіцца на тэрыторыі сваёй краіны, што яны лічаць сябе часова перамешчанымі людзьмі або ўцекачамі, якія знаходзяцца ў выгнаньні. Што яны шукаюць пратэкцыі, дапамогі. І краіны ЭЗ гэтую дапамогу ім аказвалі», — цытуе Захараву расейскае агенцтва «Новости».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стральба і новыя спробы прарыву ў Польшчу. Крызіс на мяжы: што адбываецца 10 лістапада- 8 лістапада тысячы мігрантаў прыйшлі да калючага дроту на мяжы Беларусі з Польшчай. Урад Польшчы заявіў, што прыводзіць свае войскі ў поўную баявую гатоўнасьць.
- 9 лістапада Польшча закрыла памежны пераход «Кузьніца», непадалёк ад якога сабраліся мігранты.
- Уначы з 9 на 10 лістапада дзьве групы мігрантаў прарваліся ў Польшчу.
- Літва з 10 лістапада ўвяла рэжым надзвычайнага становішча ўздоўж мяжы зь Беларусьсю.