На кіраўніка ўраду Іраку Мустафу аль-Казімі ў ноч на нядзелю, 7 лістапада, учынілі замах.
Па зьвестках вайскоўцаў, дрон пераносіў выбухоўку. Улады Іраку паведамляюць, што ўдар нанесьлі па рэзыдэнцыі кіраўніка ўраду краіны, інфармуе Deutsche Welle.
Як паведаміў сам палітык пазьней на сваёй старонцы ў сацсетцы Twitter, ён пачуваецца добра. Пры гэтым аль-Казімі заклікаў усіх жыхароў Іраку захоўваць спакой.
Рэзыдэнцыя прэм’ер-міністра Іраку разьмешчана ў добра ахоўваемай «зялёнай зоне» Багдаду, дзе знаходзяцца замежныя пасольствы і ўрадавыя аб’екты.
Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары гораду ў Ірацкім Курдыстане бягуць у Эўропу празь Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іраку закрываюць два беларускія консульствы