Тры чалавекі былі сурʼёзна параненыя ў выніку нападу з нажом на поўдні Нямеччыны.
Напад адбыўся ў суботу каля 9 раніцы ў хуткасным цягніку ў Баварыі. Паліцыя паведаміла, што ў сувязі з атакай затрыманы 27-гадовы сырыец.
Цягнік, у якім знаходзіліся каля 300 пасажыраў, ехаў з Рэгенсбургу ў Гамбург. У часе нападу цягнік знаходзіўся непадалёк ад Нюрнбэргу, паведамляе DW.
Паводле непацьверджаных зьвестак, яшчэ да нападу мужчына паводзіў сябе ў цягніку «псыхічна неадэкватна», «некалькі разоў клікаў на дапамогу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзясяткі людзей загінулі ад магутнага выбуху ў Сьера-Леонэ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іраку закрываюць два беларускія консульствы