Дзясяткі людзей загінулі ў Фрытаўне, сталіцы афрыканскай дзяржавы Сьера-Леонэ, пасьля сутыкненьня грузавіка зь бэнзавозам.
Паводле апошніх зьвестак, ахвярамі выбуху сталі амаль 100 чалавек. Яшчэ больш за сто пацярпелых дастаўленыя ў бальніцы гораду.
Паліва зь бэнзавоза разьлілося перад узгараньнем. Аварыя адбылася на ажыўленым скрыжаваньні, таму полымя пасьля ахапіла мноства людзей, машын і будынкаў, перадае BBC.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Першы палёт». Што вядома пра беларусаў з экіпажу АН-12, які разьбіўся пад Іркуцкам