Пра гэта паведамляе нямецкае выданьне Spiegel, у публікацыі якога гаворыцца, што паліцыя знайшла цела 35-гадовага мужчыны раніцай 19 кастрычніка на тратуары перад будынкам дыпляматычнай місіі. Рэанімаваць не ўдалося.
Як мяркуецца, дыплямат мог выпасьці з акна амбасады. Паводле інфармацыі Spiegel, цела ўжо перадалі Расеі. Адказваючы на пытаньне выданьня, у расейскай амбасадзе заявілі аб «трагічным здарэньні», якое не камэнтуецца «з этычных меркаваньняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Cуд у Нідэрляндах адмяніў рашэньне аб выплаце Расеяй $50 млрд акцыянэрам ЮКОСуПаколькі ў загінулага быў дыпляматычны статус, нямецкая пракуратура не змагла расьсьледаваць сьмерць. Згоды на ўскрыцьцё цела расейскі бок не даваў.
Таксама, як піша Spiegel, паводле афіцыйнага сьпісу дыпляматаў, загінулы быў акрэдытаваны пры амбасадзе ў Бэрліне зь лета 2019 году. Службы бясьпекі Нямеччыны не выключаюць, што ён быў супрацоўнікам ФСБ пад прыкрыцьцём і быў зьвязаны з высокапастаўленым генэралам спэцслужбы.
Выданьні The Insider і Bellingcat, спасылаючыся на аналіз адкрытых крыніц, сьцьвярджаюць, што ўстанавілі асобу памерлага. Сьцьвярджаецца, што гэта Кірыл Жала, а ягоны бацька — намесьнік начальніка Ўпраўленьня па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам (вядомага як Другая служба ФСБ) генэрал-лейтэнант Аляксей Жала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масква пракамэнтавала заяву Савіных пра Крым: парлямэнт у Беларусі не вызначае замежнай палітыкіПаводле журналісцкага расьсьледаваньня, праведзенага сумесна Spiegel, The Insider, Bellingcat і CNN, супрацоўнікі Другой службы ФСБ былі датычныя да атручэньня летам мінулага году атрутай «Новичок» апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Расейскія ўлады гэта адмаўляюць.
Заходнія спэцслужбы зьвязваюць Другую службу ФСБ з забойствам у жніўні 2019 году ў бэрлінскім парку Тыргартэн былога чачэнскага палявога камандзіра Зэлімхана Хангашвілі. Кірыл Жала, які раней працаваў трэцім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Расеі пры Міністэрстве абароны ў Вене, быў акрэдытаваны пры пасольстве Расеі ў Нямеччыне за два месяцы да гэтага забойства. Аднак яго перавод мог быць проста супадзеньнем, адзначае The Insider.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сваяк абвінавачанага ў заказным забойстве ў Бэрліне распавёў аб працы таго ў расейскіх спэцслужбах