«Няма слова, якое лепш адлюстроўвае атмасфэру гэтага году, чым „vax“», сёлета яго выкарыстоўвалі ў 72 разы часьцей, чым летась, паведамляецца на сайце слоўніка.
Акрамя таго, зьявіліся такія нэалягізмы як: «vaxxie» (фота, зробленыя падчас вакцынацыі, па аналёгіі з сэлфі), а таксама новыя вытворныя ад гэтага слова, напрыклад, «anti-vaxxer» (праціўнік вакцынацыі) або «double-vaxxed» (чалавек, вакцынаваны дзьвюма дозамі), або бюракратычнае — «vax pas» (пашпарт вакцынацыі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускае слова 2020 году — „Жыве!“Брытанскія лінгвісты адзначаюць, што тэндэнцыя да больш частага ўжываньня аналягаў слова «vax» зафіксаваная ў шмат якіх мовах. Прыкладам, у Партугаліі цяпер гэтае слова гучыць у 10 разоў часьцей, чым 10 гадоў таму, а ў францускай мове яно цяпер практычна заўсёды суадносіцца з прышчэпкай супраць COVID-19.
Слова «vax» у ангельскай мове існуе з 1799 году. Яно паходзіць ад лацінскага «vacca» — карова. Тады брытанскі лекар Эдвард Джэнэр распрацаваў вакцыну ад натуральнай воспы, выкарыстоўваючы вірус каровінай воспы, бясьпечнай для чалавека. Яго прэпарат атрымаў назву вакцына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускае „Слова 2019 году“ — КаліноўскіЛетась складальнікі Оксфардзкага слоўніка не змаглі выбраць самае папулярнае слова. Экспэрты заявілі, што 2020 год немагчыма апісаць адным словам.