Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 29 кастрычніка прыляцеў у Эўропу. У праграме ягонага турнэ — саміт у Рыме 20 індустрыяльна разьвітых краін (Група G-20), перамовы з саюзьнікамі аб ядзернай праграме Ірану і сустрэча з Папам Рымскім Францішкам.
Байдэн таксама возьме ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі аб клімаце ў Глазга.
Першым пунктам эўрапейскай праграмы Байдэна значыцца сустрэча 29 кастрычніка з пантыфікам у Ватыкане. Байдэн глыбока рэлігійны католік. Ягоным папярэднікам у гэтай якасьці быў толькі адзін прэзыдэнт ЗША, Джон Кэнэдзі (1961-1963).
- Двухдзённы саміт G-20 адкрыецца ў Рыме 30 кастрычніка.
- Саміт у Глазга будзе працаваць з 31 кастрычніка па 12 лістапада.