Камісія Сэнату прагаласавала за выстаўленьне абвінавачаньняў супраць прэзыдэнта краіны Жаіра Балсанару за яго палітыку ў дачыненьні да каранавірусу, паведамляе DW. Сямёра з 11 сяброў камісіі рэкамэндавалі абвінаваціць Балсанару ў злачынствах супраць чалавечнасьці. Сэнатары таксама запатрабавалі выставіць афіцыйныя абвінавачаньні супраць 77 іншых асобаў, у тым ліку некалькіх міністраў і трох сыноў Балсанару.
У справаздачы сэнацкай камісіі па выніках паўгадавога расьсьледаваньня сьцьвярджаецца, што ўрад Балснару ў барацьбе з пандэміяй каранавірусу «дзейнічаў павольна і наўмысна падвяргаў насельніцтва рэальнай рызыцы масавай інфэкцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэзыдэнт, які называў COVID-19 «нязначнай прастудай», падхапіў каранавірусСправаздача аб’ёмам 1200 старонак будзе перададзена ў пракуратуру. Балсанару, аднак, можа не баяцца юрыдычных наступстваў, паколькі яго падтрымлівае генэральны пракурор Бразыліі Аўгуста Арас. Выглядае, яму таксама не не пагражае і працэдура імпічмэнту ў парлямэнце, бо ён мае ў Нацыянальным кангрэсе дастатковую падтрымку, каб перашкодзіць гэтаму.
Аднак рашэньне сэнацкай камісіі можа мець для Балнасару палітычныя наступствы, паколькі налета адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Паводле апытаньняў, Балсанару чакае поўная параза ад Луіса Інасію Лула да Сілва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэзыдэнтам Бразыліі выбралі Жаіра Балсанару, праціўніка міграцыі і прыхільніка ТрампаБалсанару адмаўляе адказнасьць за сытуацыю з каранавірусам. «Мы ведаем, што мы абсалютна ні ў чым не вінаватыя. Мы ведаем, што мы з самага пачатку дзейнічалі правільна», — заявіў ён на мінулым тыдні.
Бразылія займае трэцяе месца ў сьвеце ў колькасьці заражэньняў каранавірусам (21 748 984 зарэгістраваныя выпадкі), саступаючы толькі ЗША і Індыі, і другое месца пасьля ЗША ў сьмяротнасьці ад каранавірусу (606 293 сьмяротныя вынікі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чаму Лукашэнка стаў ковід-дысыдэнтамГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хто з сусьветных лідэраў найбольш апантана адмаўляе COVIDГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Яшчэ адзін кіраўнік дзяржавы заразіўся каранавірусам