У Народнай амбасадзе Беларусі ў Швэцыі зарэгістравалі першы шлюб грамадзян Беларусі

16 кастрычніка ў Народнай амбасадзе Беларусі ў Швэцыі прайшла першая рэгістрацыя шлюбу грамадзян Беларусі. Гэта стала магчыма дзякуючы супрацоўніцтву Народнай Амбасады і Беларусаў Швэцыі зь мясцовымі ўладамі.

Цырымонію арганізавалі валянтэры Народнай амбасады, а зарэгістраваў шлюб былы міністар дэмакратыі Швэцыі Енс Орбак, паведамляе тэлеграм-канал Паўла Латушкі.

Шлюб афіцыйна зарэгістраваны ў швэдзкай падатковай агенцыі, якая адказвае за збор нацыянальных падаткаў і кіраваньне рэгістрацыяй насельніцтва.

Гэты першы выпадак, калі беларусам па-за межамі Беларусі далі магчымасьць зарэгістраваць шлюб на роднай мове, пішуць «Беларусы Зарубежья».

Падтрымаць і павіншаваць маладзёнаў вырашыў кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Кіраўніцтва Павал Латушка. Ён даслаў сваё відэа-віншаваньне, якое часткай шлюбнай цырымоніі.