Эстонія склікала нефармальную нараду пра сытуацыю ў Беларусі ў Радзе бясьпекі ААН

У нарадзе возьмуць удзел прадстаўнікі 32 краін.

З ініцыятывы Эстоніі 8 кастрычніка ў Радзе бясьпекі ААН пройдзе нефармальная завочная нарада высокага ўзроўню, прысьвечаная Беларусі. На ёй абмяркуюць пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека і парушэньне беларускімі ўладамі міжнароднага права, паведаміла МЗС Эстоніі.

У талінскай студыі зьбяруцца міністры замежных спраў Эстоніі і Латвіі, а таксама намесьнік міністра замежных спраў Літвы.

«Пасьля абмеркаваньня стану свабоды СМІ ў Беларусі на студзеньскай сустрэчы [Рады бясьпекі] сытуацыя ў краіне працягвала пагаршацца. Закрытыя СМІ, павялічылася колькасьць палітвязьняў. Да таго ж, уразьлівыя грамадзяне трэціх краін выкарыстоўваюцца ў мэтах узмацненьня нелегальнай міграцыі ў суседнія краіны. Парушэньні правоў чалавека і гібрыдная апэрацыя супраць суседніх краін маюць відавочныя наступствы для міжнароднага міру і бясьпекі», — гаворыцца ў паведамленьні.

У нарадзе возьмуць удзел прадстаўнікі 32 краін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўрапарлямэнце прапанавалі паставіць Лукашэнку перад міжнародным трыбуналам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бяз гэтай дрэні». Якой стане Беларусь, калі ўлада зьнішчыць апошнюю недзяржаўную арганізацыю