Паводле інфармацыі «Нашай нівы», Эдуарда Пястрака абвінавачваюць па артыкуле «Акт тэрарызму», па якім летам праходзілі масавыя затрыманьні.
Маці і жонка амапаўца адмовіліся размаўляць з журналістамі, інфармацыю гэтую яны не пацьвердзілі. У сацыяльных сетках Пястрак ня быў як мінімум з 12 жніўня.
Эдуард Пястрак нарадзіўся ў 1983 годзе. У менскай міліцыі служыў з 2007. Службу пачынаў у Дэпартамэнце аховы, з 2009 — у АМАП, спачатку кіроўцам, потым начальнікам аддзяленьня, потым — інспэктарам па прафэсійнай падрыхтоўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Матэрыялы праслухоўваньня ад ByPol: кожны другі міліцыянт гатовы «зьліваць» інфармацыюЭдуард Пястрак — майстар адзінаборстваў, займаўся рукапашным боем, кікбоксінгам, ММА.
Паводле крыніц, затрыманьне адбылося на момант службы, прычым затрымлівалі амапаўца ягоныя ж вучні. Звольнілі Пястрака мінулай датай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК затрымаў жыхароў Віцебску, якія «плянавалі прычыняць шкоду іміджу дзяржаўных органаў», — МУС