Беларусы, якія пакінулі краіну праз рэпрэсіі, пазнаёміліся ў Польшчы і стварылі музычны гурт «Belarusian_truestory».
Сёньня ў самых вядомых месцах Варшавы яны выконваюць як папулярныя беларускія песьні, так і сусьветныя гіты. Для большасьці ўдзельнікаў гурту вулічныя выступы – адзіны заробак на жыцьцё.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас пагражалі забраць сына». Уцекачы ў Кіеве патрабавалі спыніць рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць дзяцей. ФОТА