Беларускі піяніст заваяваў першы прыз на міжнародным конкурсе фартэпіяннай музыкі ў Сан-Рэма

Уладзіслаў Хандогі

Пераможцу 19 гадоў. У Сан-Рэма ён атрымаў адразу два прызы.

Беларускі піяніст Уладзіслаў Хандогі перамог на Міжнародным конкурсе фартэпіяннай музыкі, які прайшоў 15–19 верасьня ў італьянскім Сан-Рэма, паведаміла журы конкурсу.

19-гадовы Хандогі таксама атрымаў спэцыяльны прыз імя Аляксандра Скрабіна — вядомага расейскага кампазытара.

Уладзіслаў Хандогі ў час выступленьня

За першае месца беларусу дастануцца 6 тысяч эўра, а таксама права выступіць з сымфанічным аркестрам у Сан-Рэма ў сэзоне 2022 году.

На другім месцы апынулася Анфіса Бабылова з Украіны, а трэцяе месца дасталася гішпанцу Леа дэ Марыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Вялікага тэатру звольніўся сёлетні пераможца міжнароднага конкурсу маладых дырыгентаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прачынаюся а 7-й раніцы і „бамблю“ праекты». Сьпявак Сяржук Доўгушаў пра жыцьцё за мяжой і творчасьць.