32-гадовую жыхарку Астравеччыны будуць судзіць за жорсткае забойства ўласнага 3-месячнага дзіцяці. Прэс-служба Генпракуратуры паведаміла аб перадачы справы ў суд.
6 чэрвеня абвінавачаная ў стане алькагольнага ап’яненьня нанесла сыну ня менш за 11 удараў па розных частках цела. Сьледзтва кваліфікуе гэта як злачынства «на глебе раптоўнай агрэсіі да свайго сына».
Згодна з высновай судова-мэдычнай экспэртызы, сьмерць хлопчыка наступіла ад закрытай чэрапна-мазгавой траўмы, якая суправаджалася пераломамі касьцей чэрапа, кровазьліцьцямі пад абалонкі галаўнога мозгу, ударам і разьбіцьцем тканкі мозгу.
Судова-псыхіятрычная экспэртыза пацьвердзіла, што абвінавачаная на момант учыненьня злачынства ўсьведамляла свае дзеяньні.
Абвінавачаная да суду застанецца пад вартай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Менска пакаралі арыштам за забойства дваровага ката ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Любімую не аддаюць, а б’юць: як рэжым Лукашэнкі спрыяе хатняму гвалту