«Кібэрпартызаны» апублікавалі відэа з дрона, як у Менску разганялі пратэст у дзень выбараў

Ананімная група «Кібэрпартызаны» дала інтэрвію амэрыканскаму выданьню The Washington Post і апублікавала на сваім Youtube-канале відэа з дрона, які здымаў разгон акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году ў Менску на скрыжаваньні праспэкту Машэрава і вуліцы Даўмана. На 17-хвілінным відэа пасьля 8.35 відаць, як у людзей ляцяць сьвятлашумавыя гранаты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Даводзілася фізычна пракрадацца на аб’екты рэжыму». Кібэрпартызаны расказалі пра сябе ў інтэрвію Свабодзе