Ціханоўская выступіла ў Парыжы на фотавыставе пра беларуcкія пратэсты

Удзельніца жаночага маршу паказвае сілавіку ў ачапленьні Дому ўраду фота з параненымі падчас пратэстаў людзьмі. Ён заплюшчвае вочы. 5 верасьня 2020

Сьвятлана Ціханоўская выступіла на выставе ў Парыжы «Так блізка, так побач: Беларусь, год змаганьня вачыма фотажурналістаў». Выставу ладзіць Польскі інстытут у Парыжы.

«Праз фатаздымкі пабітых і катаваных беларусаў я таксама грукаюся ва ўсе дзьверы, каб пераканаць сьвет, што нашае змаганьне сапраўднае і што яно побач», — напісала Ціханоўская на сваёй старонцы ў Твітэры.

Ціханоўская падзякавала арганізатарам выставы. «Гэтыя вобразы захапляюць любога гледача, заахвочваючы яго даведацца больш пра беларускае змаганьне. Яны шакуюць, зьдзіўляюць, яны заклікаюць да спачуваньня, салідарнасьці і вызваленьня», — напісала яна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб’яднаньне «Зьвяно» прайграла Мін’юсту судовы працэс, зьвязаны з магчымай ліквідацыяй установы