Названыя пераможцы Вэнэцыянскага кінафэстывалю

«Залаты леў» на чырвоным дыване

Гран-пры журы фэстывалю атрымаў фільм «Рука бога» Паола Сраэнтына з Італіі.

Галоўная ўзнагарода Вэнэцыянскага кінафэстывалю — «Залаты леў» — дастаўся карціне «Падзеі» францускага рэжысэра Одры Дыван. «Срэбнага льва» за найлепшую рэжысуру прысудзілі Джэйн Кэмпіён (Новая Зэляндыя) за фільм «Улада сабакі».

Гішпанская акторка Пэнэлопа Крус стала лепшай актрысай за ролю ў фільме свайго Пэдра Альмадовара «Паралельныя маці». Лепшым акторам прызнаны Джон Арсыльля за ролю ў філіпінскай карціне «На працы: зьніклыя 8» Эрыка Маці.

78-ы Вэнэцыянскі кінафэстываль праходзіў з 1 па 11 верасьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вэнэцыянскі кінафэст: тэмы фільмаў з былога СССР — турмы, вайна, несправядлівасьць