Як паведамляюць Крым.Реалии, Менсітаў — сьведка абароны па справе лідэра крымскататарскага народу Мустафы Джэмілева, якога судзяць завочна.
«„Сьледчыя дзеяньні“ і затрыманьне Менсітава, паводле папярэдняй інфармацыі, зьвязаныя з пашкоджаньнем газаправоду ў сяле Перавальнае 23 жніўня», — напісала ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Людміла Дзянісава на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Уладальніка крымскататарскага тэлеканалу ATR асудзілі на 19 гадоў калёнііАмбудсмэнка заклікала міжнародную супольнасьць асудзіць дзеяньні Расеі і ўзмацніць санкцыйны ціск на расейскія ўлады. «Патрабую ад Расейскай Фэдэрацыі неадкладна спыніць перасьлед карэннага народу Крымскай паўвыспы і вызваліць усіх грамадзян Украіны, якія ўтрымліваюцца незаконна», — заявіла яна.
Першая намесьніца кіраўніка МЗС Украіны Эмінэм Джэпар назвала тое, што адбылося, «працягам рэпрэсіяў Расеі ў акупаваным Крыме». Паводле яе, гэта «помста за дзейнасьць „Крымскай плятформы“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Крыме арыштавалі на 2 месяцы крымскататарскага палітыка Нарымана ДжэлялаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вярхоўны суд Крыму завочна асудзіў на 6 гадоў калёніі лідэра крымскіх татараў