У Беларусі вязьням дазволілі размаўляць са сваякамі празь відэасувязь і атрымліваць пасылкі з падручнікамі

У Беларусі ўнесьлі зьмены ў Правілы ўнутранага распарадку папраўчых установаў. Яны ўступілі ў сілу 29 жніўня.
  • У зьняволеных зьявіцца магчымасьць размаўляць са сваякамі і «іншымі асобамі» ня толькі па тэлефоне, але і празь відэасувязь. Раней дазвалялася толькі перапіска і тэлефонныя размовы. Згоду на відэачат павінна даць адміністрацыя папраўчай установы.
  • У пасылкі цяпер можна класьці падручнікі. Раней двойчы на год зьняволеныя маглі атрымліваць бандэролі зь літаратурай, цяпер у пасылкі можна пакласьці таксама падручнікі і навучальныя дапаможнікі.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове №232 МУС Беларусі, апублікаванай на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ў сьледчых ізалятарах затрыманым дазволяць карыстацца інтэрнэтам. Ці адзінае гэтае адрозьненьне ад Беларусі?