На сустрэчы ў Крамлі канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель прасіла прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна паўплываць на свайго саюзьніка.
Пра гэта заявіў у эфіры праграмы «Будем наблюдать» галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў, перадаюць naviny.online.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель на перамовах з Пуціным рэзка асудзіла прымяненьне ўладамі Беларусі «ў якасьці гібрыднай зброі людзей, якія церпяць бедзтва». ВІДЭАУ праграме перамоваў тэма Беларусі «вядома, была», удакладніў Аляксей Венядзіктаў.
«Яны занялі прама супрацьлеглыя пазыцыі і, вядома, я нават не сумняваюся, што Мэркель папрасіла Пуціна паўплываць на Лукашэнку, перш за ўсё ў частцы вызваленьня палітвязьняў. Нават сумневу няма. Нават, скажам так, я ведаю. Тут нават не здагадка. Не канструкцыя, а веданьне», — заявіў ён.
Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 638 палітычных вязьняў.