Новы плот працягласьцю 40 кілямэтраў быў афіцыйна прадстаўлены ў пятніцу.
Пасьля зьмены ўлады ў Афганістане Атэны асьцерагаюцца паўтарэньня міграцыйнага крызісу, падобнага да таго, што адбыўся ў 2015 годзе. Тады больш за 1.2 мільёна чалавек, у асноўным грамадзянаў Сырыі і Афганістану, зьвярнуліся па прытулак у Эўразьвязе. Многія зь іх пратачыліся на тэрыторыю ЭЗ празь турэцка-грэцкую мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наплыў мігрантаў на літоўскай мяжы істотна зьнізіўся, на польскай застаецца група афганцаўГрэцкія ўлады заяўляюць, што гатовыя забясьпечыць недатыкальнасьць мяжы. У пятніцу прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс абмеркаваў сытуацыю з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам. Па словах Эрдагана, Турэччына і Іран, празь якія мігранты ідуць у Эўропу, павінны быць падтрыманыя, інакш новая хваля міграцыі будзе непазьбежная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель на перамовах з Пуціным рэзка асудзіла прымяненьне ўладамі Беларусі «ў якасьці гібрыднай зброі людзей, якія церпяць бедзтва». ВІДЭА