БХК зьвярнуўся ў пракуратуру і Палату прадстаўнікоў аб дзейнасьці камісіі, якая разглядала катаваньні пасьля выбараў

Сьляды пабіцьця, жнівень 2020

Мінуў амаль год, як у Беларусі стварылі міжведамасную камісію для расьсьледаваньня актаў гвалту падчас пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Аднак пра вынікі яе дзейнасьці нічога не вядома.

Беларускі Хэльсынскі камітэт збвярнуўся ў Генэральную пракуратуру і Палату прадстаўнікоў з трыма пытаньнямі.

  • 1. Якія прыняты меры для вывучэньня абставінаў аб ужываньні фізычнай сілы і спэцсродкаў з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас масавых мерапрыемстваў 9-12 жніўня 2020 году, пададзеных грамадзянамі ў Сьледчы камітэт і яго тэрытарыяльныя падразьдзяленьні і ў органы пракуратуры?
  • 2. Ці пачатыя крымінальныя справы па названых фактах? Калі так, то паводле якіх артыкулаў? Колькі такіх спраў ужо заведзена?
  • 3. Ці прыцягнутыя да адказнасьці супрацоўнікі праваахоўных органаў у сувязі з непрапарцыйным ужываньнем фізычнай сілы і спэцыяльных сродкаў да ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў у жніўні 2020 году і ў наступныя месяцы?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пад суд трапяць некалькі сотняў высокапастаўленых асобаў». Юрыст НАК пра тое, якім будзе беларускі Нюрнбэрг

Пасьля драматычных поствыбарных падзеяў некалькі тысяч чалавек паскардзіліся на катаваньні і пабіцьцё падчас затрыманьняў. Улады паабяцалі разгледзець усе звароты і нават заявілі аб стварэньні міжведамаснай камісіі.

Аднак, наколькі вядома праваабаронцам, ніводнай справы за перавышэньне службовых паўнамоцтваў не заведзена.