Сын Зьбігнева Бжэзінскага вылучаны на амбасадара ЗША ў памежную зь Беларусьсю краіну

Марк Бжэзінскі

Марк Бжэзінскі служыў паслом у Швэцыі за часамі прэзыдэнцтва Барака Абамы.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн вылучыў кандыдатуру Марка Бжэзінскага, сына аднаго з асноўных распрацоўнікаў замежнай палітыкі ЗША часоў «халоднай вайны» Зьбігнева Бжэзінскага, на пасаду амбасадара ЗША ў Польшчы.

Бжэзінскі-малодшы, які размаўляе па-польску, служыў паслом у Швэцыі за прэзыдэнтам Баракам Абамам, калі Байдэн быў віцэ-прэзыдэнтам.

Ён таксама працаваў у Радзе нацыянальнай бясьпекі за прэзыдэнтам Білам Клінтанам.

Ягоны бацька, ураджэнец Польшчы Збігнеў Бжэзінскі быў уплывовым дарадцам у нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта Джымі Картэра і выступаў за жорсткую пазыцыю ў супрацьстаяньні з СССР. Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч, які сустракаўся са Зьбігневам Бжэзінскім, расказваў, што той вельмі высока ацэньваў Белавескія пагадненьні. «Вы перадухілілі шырокамаштабную грамадзянскую вайну на тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюзу. Вы проста сказалі: адчувайце проста ўсе сябе вольнымі, і не было за што ваяваць», — узгадваў словы Бжэзінскага Станіслаў Шушкевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маэстра «сусьветнай шахматнай дошкі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бжэзінскі — Шушкевічу: «Вы прадухілілі шырокамаштабную грамадзянскую вайну на тэрыторыі СССР»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр Зьбігнеў Бжэзінскі