Забраныя сілавікамі пры ператрусах смартфоны прадаюцца як канфіскат

Ілюстрацыйнае фота

Адразу некалькі беларусаў, у якіх праходзілі ператрусы, убачылі забраную тэхніку на сайтах «канфіскату».

У жыхара Берасьця яшчэ ў кастрычніку 2020 году забралі тэлефон. Міліцыянты зрабілі гэта, верагодна, падчас ператрусу. Пасьля гэтага мужчыну асудзілі па крымінальным артыкуле 369 («абраза прадстаўніка ўлады») на 2 гады «хіміі», а тэлефон пастанавілі канфіскаваць «як прыладу злачынства».

Цяпер мужчына адшукаў свой тэлефон на сайце konfiskat.by, піша «Белсат». Падобныя гісторыі ў камэнтарах расказваюць і іншыя беларусы.

На сайце «Гандлёвага дому «Ўсходні», які належыць кіраўніцтву спраў Лукашэнкі, выставілі на продаж 50 канфіскаваных тэлефонаў. Амаль ва ўсіх у апісаньні паказаны IMEI — унікальны нумар, па якім уладальнік можа лёгка пазнаць свой тэлефон. Усе тэлефоны прадаюцца без зараднай прылады, некаторыя пад паролем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ксёндз Барок патлумачыў, чаму зьехаў з краіны: Плянавалі абрабаваць мяне і касьцёл
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шпіёнская праграма Pegasus можа ўзламаць любы смартфон. Ці карыстаюцца ёю ў Беларусі