«Вернуцца 17 пахавальных скруткаў, рукапісаў і іншых гістарычных дакумэнтаў, датаваных ад сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя да часоў Другой сусьветнай вайны. Яны былі канфіскаваныя ў габрэйскіх суполак і зьніклі падчас Халакосту. Артэфакты знайшлі праз бруклінскі аўкцыённы дом, які выставіў іх на продаж», — спасылаецца «Інтэрфакс» на паведамленьне Міністэрства юстыцыі ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можа, на п’едэсталах пачнуць зьяўляцца Янкі Купалы». Кансультант Пэнтагону пра дзіцячыя гады ў БеларусіАдзначаецца, што артэфакты ўтрымліваюць бясцэнную гістарычную інфармацыю, якая належыць нашчадкам сем’яў, якія жылі ў габрэйскіх грамадах Усходняй Эўропы да Халакосту.
Спачатку іх зьбіраліся выставіць на таргі ў Нью-Ёрку, але ў выніку кансультацый адміністрацыі аўкцыённага дому Kestenbaum & Company з Сусьветнай габрэйскай арганізацыяй зьняў артэфакты з аўкцыёну.
Непрыстасаваны будынак сынагогі ў Ашмянах на Горадзеншчыне
Габрэйскае насельніцтва Беларусі гэтаксама моцна пацярпела ў часе Другой сусьветнай вайны, бальшыню прадстаўнікоў гэтага народу нацысты закатавалі і зьнішчылі, толькі нямногія ўратаваліся бегствам.
У паваенны час аднавіць этнічны склад так і не ўдалося, праз што колішнія духоўныя цэнтры практычна не аднаўляюцца.