Так, у публікацыі ўдакладняецца, што Антон Гашынскі пазбаўлены ліцэнзіі «за сыстэматычнае парушэньне патрабаваньняў і ўмоваў ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці». Сутнасьць прэтэнзій пры гэтым не называецца.
Раней Антон Гашынскі абараняў інтарэсы паліттэхноляга Віталя Шклярава, мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава, аўтара YouTube-канала «Слуцак для жыцьця» Ўладзімера Няронскага, выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай, расейцаў Соф’і Сапегі і Ягора Дуднікава, супрацоўнікаў ІТ-кампаніі PandaDoc ды іншых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы адвакат Дзьмітры Лаеўскі: «Свабода грунтуецца на дабры, самапавазе і крытычным мысьленьні»У выпадку Кацярыны Жаўтаногі дзеяньне ліцэнзіі спынена ў сувязі з выключэньнем яе ўладальніцы зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў «за сыстэматычнае парушэньне патрабаваньняў і ўмоваў ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці».
Прыкладна тым жа правініліся Валеры Зьвягінцаў і Андрэй Мачалаў — у сувязі з выключэньнем зь Менскай абласной калегіі адвакатаў «за правіны, несумяшчальныя са званьнем адваката».
Усе яны выступалі ў адміністрацыйных працэсах абаронцамі затрыманых актывістаў і журналістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былая адвакатка Людміла Казак: «Свабода — гэта чыстае сумленьне і незапэцканыя рукі»Як гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства юстыцыі, дзеяньне ліцэнзій згаданых юрыстаў спынена 21 ліпеня.