Сёньня ў Вашынгтоне Сьвятлана Ціханоўская правяла перамовы зь дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам, намесьнікам дзяржсакратара Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамэнту ЗША Дэрэкам Шолем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані БлінкенамТрое журналістаў «Свабоды» і двое «Белсату» ўжо трое сутак застаюцца за кратамі. Дасюль невядома, у чым іх вінавацяць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пяцёра журналістаў, затрыманых 16 ліпеня, празь 72 гадзіны ня выйшлі на волюУ Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ператрусы 19 ліпеня: заблякавалі рахунак ПЭН-цэнтру і «Имён», прыйшлі да праваабаронцы Кісьляка, забралі тэхніку ў «Рэгіянальнай газеты»Кіраўнік МЗС Беларусі чарговы раз заявіў, што лічыць санкцыі «фінансава-эканамічнай вайной Захаду зь Беларусьсю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Уладзімер Макей заявіў, што афіцыйны Менск плянуе абаперціся на Расею і Кітай у «гібрыднай вайне»Па стане на 19 ліпеня літоўскія памежнікі затрымалі ўжо больш за 2000 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Афіцыйны Менск ня ўтойвае, што больш не спыняе міграцыі людзей з краін Азіі і Афрыкі ў Эўразьвяз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Самі будзеце іх есьці і лавіць». Як разьвіваўся мігранцкі крызіс на мяжы Літвы зь БеларусьсюЛукашэнка заявіў, што ў Літве дзейнічаюць злачынныя групоўкі, якія і займаюцца перапраўкай нелегальных мігрантаў. Беларусь гатовая аказаць дапамогу ў барацьбе зь імі, але «не задарма».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка заявіў, што гатовы дапамагчы Літве разьвязаць крызіс зь мігрантамі, але «не задарма»Сёньня стала вядома, за што дагэтуль не выпускаюць на свабоду журналістаў «Нашай Нівы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зьняволеных супрацоўнікаў «Нашай Нівы» абвінавацілі ў нясплаце камунальных паслуг. Доўг быў і ў Карпянкова