У відэа ад ByPol — дэанон супрацоўнікаў ДАІ, якія ў жніўні 2020 году грамілі прыватныя аўтамабілі, правакавалі аварыйныя сытуацыі, а таксама беспадстаўна затрымлівалі і білі кіроўцаў, байкераў, раварыстаў.
Ёсьць зьвесткі, што на гэты конт было распараджэньне зьверху: выбраць некалькі транспартных сродкаў і жорстка іх «адпрацаваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджанага на 11 гадоў за наезд на сілавікоў Ціхана Восіпава прызналі палітычным вязьнемАднаго з такіх пацярпелых аўтамабілістаў, Ціхана Восіпава, суд пакараў 11 гадамі зьняволеньня за нібыта замах на жыцьцё супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
У гэтым відэа экс-сілавікі таксама нагадваюць пра тое, хто мае дачыненьне да забойства менчука Аляксандра Тарайкоўскага.
«ByPol працягвае сваю працу і ня спыніцца да таго часу, пакуль апошні злачынец у пагонах ня зойме свайго месца на лаве абвінавачаных», — гаворыцца ў анатацыі да роліка.
Раней ініцыятыва ўжо абнародавала шэраг дасьледаваньняў у справе вызначэньня сілавікоў, вінаватых у перавышэньні службовых паўнамоцтваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацькам непаўналетніх дзяцей далі па 15 сутак, дзеці засталіся адны. Гісторыя тарану легкавіка міліцэйскім джыпам у Менску