Аляксандар Лукашэнка 13 ліпеня адправіўся з працоўным візытам у Расею, дзе правядзе перамовы з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным, піша «Інтэрфакс-Захад».
Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што на перамовах будзе абмяркоўвацца «супрацоўніцтва ў розных сфэрах і міжнародная праблематыка». У паведамленьні таксама адзначана, што «гэты візыт працягвае існую практыку рэгулярных асабістых сустрэч лідэраў для абмеркаваньня актуальных пытаньняў».
Самалёт Лукашэнкі пасьля 9-й гадзіны вылецеў у Санкт-Пецярбург з аэрапорту Балбасава ў Аршанскім раёне.
Апошні раз Лукашэнка лятаў да Пуціна ў канцы траўня, ужо пасьля інцыдэнту з самалётам Ryanair, на якім арыштавалі журналіста Рамана Пратасевіча і грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу. Тады перамовы адбыліся ў Сочы. 1 ліпеня Лукашэнка і Пуцін выступілі ў фармаце онлайн на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Тады ж Пуцін чарговы раз публічна падтрымаў Лукашэнку і паабяцаў таму далейшую падтрымку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка цяпер у нечым як камікадзэ», — экс-кіраўнік МЗС Славаччыны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Размовы пра інтэграцыю ідуць больш за 20 гадоў. Што пра гэта кажуць у Беларусі і Расеі