Італія выйграла EURO 2020

Зборная Італіі ў фінале чэмпіянату Эўропы ў футболе, перанесенага зь мінулага году, перамагла каманду Ангельшчыны.

Вынік матчу вырашыла сэрыя пэнальты пасьля таго, як 90 хвілін асноўнага і 30 хвілін дадатковага часу ня выявілі пераможцу — 1:1.

На 2-й хвіліне матчу лік адкрыў Люк Шо, на 67-й Леанарда Банучы аднавіў раўнавагу.